Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв`ю тэлеканалу "Расія".
"Ва Украіне дзейнічае расійскі добраахвотніцкі корпус, "уласаўцы", я іх называю, і беларускі добраахвотніцкі корпус, - сказаў Прэзідэнт. - Яны сядзяць пад Курскам. Гэта як у Хатыні. Украінцы знішчылі Хатынь у свой час. Вось так і гэтыя здраднікі, яны ўжо там на баку ўкраінцаў ваююць".
Ёсць ва Украіне яшчэ адно фармаванне з беларускіх "збеглых" - полк імя Кастуся Каліноўскага. "Гэта жулікі такія дробныя, больш палітыкі. Яны не ваякі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - І больш таго, як мы заўважылі апошнім часам, яны разбягаюцца, таму што ў атамана няма залатога запасу. "Калі так далей будзе, я таксама разбягуся" - як у "Вяселлі ў Малінаўцы" (фраза з фільма.), яны пачалі разбягацца. Хто ў Польшчу, хто ў Чэхію. Там ужо фактычна імя толькі засталося ад гэтага палка".
18 жніўня 2024, Мінск
БЕЛТА
18 жніўня 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/50/74946
Текущая дата: 24.11.2024