Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 жніўня падпісаў указ аб памілаванні 30 асоб, асуджаных за злачынствы пратэстнай накіраванасці



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Сярод памілаваных 14 жанчын і 16 мужчын, некаторыя з іх маюць сур’ёзныя захворванні. Ёсць людзі пенсіённага ўзросту.

Усе яны прызналі віну, шчыра раскаяліся ў зробленым і ўзялі абавязацельства весці правапаслухмяны лад жыцця. Кантроль за выкананнем такіх абавязацельстваў па даручэнні кіраўніка дзяржавы забяспечыць Міністэрства ўнутраных спраў.

Падпісаны акт аб памілаванні — фактычна шанс гэтым асобам рэабілітавацца перад дзяржавай і грамадствам.

Звязда, 16 жніўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/50/74947
Текущая дата: 24.11.2024