Гэты дзень з`яўляецца дзвесце трыццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 136 дзён.
А вы ведалі, што ў гэты дзень у 1903 годзе Джозеф Пулітцэр заснаваў Пулітцэраўскую прэмію? Якія яшчэ падзеі адбыліся 17 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 17 жніўня
У 1245 годзе адбылася бітва пры Яраславе. Войска Міндоўга на яе не паспела.
Хто нарадзіўся 17 жніўня
1629 год: Ян Сабескі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.
1907 год: Здзіслаў Стома, беларускі савецкі акцёр тэатра і кіно, народны артыст БССР і СССР.
1924 год: Вадзім Астапенка, беларускі хірург.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся францускі матэматык П’ер дэ Фэрма, амерыканскі кінаакцёр Робэрт Дэ Ніра, рускі акцёр Алег Табакоў і савецкі спявак Муслім Магамаеў.
17 жніўня ў народным календары
У гэты дзень шануюць памяць святой пакутніцы Еўдакіі Рымляныні, якую ў народзе называлі Аўдоцця, і сямі Эфескіх юнакоў, якія былі зажыва замураваны ў пячоры імператарам Дэкіем. Казалі: "Сем хлопцаў сем дажджоў нясуць", таму што ў гэтыя дні надвор`е псавалася, лета паварочвала на восень. Заўважалі, што "Аўдоцця Сенагнойка сена гнаіць", таму спяшаліся сабраць яго і схаваць пад страху.
Працягвалі збіраць ураджай агародніны, часнаку, цыбулі, саліць агуркі. Выпраўляліся ў лес па маліны.
Па надвор`і ўранку ў гэты дзень адзначалі: калі ясна, пачатак зімы будзе сонечны, а калі ідзе дождж — лістапад будзе таксама пахмурны, дажджысты.
Sputnik, 17 жніўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/50/74949
Текущая дата: 24.11.2024