Белорусский портал в Казахстане

Узаемадзеянне праваахоўнікаў краін СНД знаходзіцца на высокім узроўні



Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Казахстана Ержан Садэнаў на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з удзельнікамі пасяджэння Савета міністраў унутраных спраў СНД 8 жніўня ў Менску.

Міністр у першую чаргу падзякаваў кіраўніку беларускай дзяржавы за цёплы, сардэчны прыём і гасціннасць: «Для нас вялікі гонар, што, нягледзячы на шчыльны графік, вы надалі ўвагу сустрэчы міністраў унутраных спраў дзяржаў Садружнасці».

«Нашы краіны звязаны цеснымі вузамі дружбы. Узаемадзеянне паміж органамі ўнутраных спраў нашых краін знаходзіцца на высокім узроўні», — падкрэсліў Ержан Садэнаў. Ён звярнуў увагу, што ў СНД ёсць прававая аснова для ўзаемадзеяння па лініі праваахоўных органаў, яны паспяхова шукаюць злачынцаў, выконваюць узаемныя даручэнні, абменьваюцца досведам.

Цяперашняе пасяджэнне СМУС СНД у Мінску — юбілейнае, 50-е па ліку. Характэрна, што першая такая сустрэча таксама праходзіла ў беларускай сталіцы, і было гэта ў 1992 годзе.

Звязда, 8 жніўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/52/74904
Текущая дата: 24.11.2024