Белорусский портал в Казахстане

Беларуска Алена Наздрова перамагла на чэмпіянаце Еўропы



Беларуска Алена Наздрова стала пераможцай чэмпіянату Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ, які праходзіць у венгерскім Сегедзе.

У другі дзень спаборніцтваў беларускія весляры змагаліся за медалі ў трох фінальных заездах. На дыстанцыі 500 метраў у каноэ-адзіночак перамогу з рэзультатам 2:02,749 атрымала беларуска Алена Наздрова, на паўтары секунды наша спартсменка апярэдзіла заняўшых другое і трэцяе месца венгерку Джаду Брагата і іспанку Марыю Карберу.

Наздрова стала трохразовай чэмпіёнкай Еўропы, таксама ў яе кар`еры ёсць тры залатыя ўзнагароды з чэмпіянатаў свету і перамога на Еўрапейскіх гульнях у Мінску.

Акрамя таго, сёння нашы Уладзіслаў Палешка і Даніла Верашчака паказалі сёмы рэзультат у каноэ-двойцы на тысячы метраў, а Аліна Світа стала пятай на дыстанцыі 200 м у байдарак-адзіночак.

14 чэрвеня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/53/74458
Текущая дата: 07.10.2024