Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 7 жніўня 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дваццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 146 дзён.

Якія падзеі адбыліся 7 жніўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 7 жніўня

У 1782 годзе у Санкт-Пецярбургу быў адкрыты помнік "Медный всадник".
У 1943 годзе пачалася Смаленская аперацыя савецкіх войск.
У 1944 годзе запушчаны першы амерыканскі камп`ютар "Марк I".

Хто нарадзіўся 7 жніўня

1910 год: Якуб Ермаловіч, беларускі празаік.
1910 год: Генадзь Цітовіч, беларускі дзеяч харавога мастацтва, кампазітар, дырыжор, фалькларыст, заснавальнік і кіраўнік Дзяржаўнага Акадэмічнага хору Беларусі.
1932 год: Адам Мальдзіс, беларускі літаратуразнавец, гісторык, грамадскі дзеяч, даследчык сувязей беларускай культуры.
1949 год: Генадзь Шкуратаў, беларускі акцёр.
1955 год: Алесь Жамойцін, беларускі паэт.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся савецкая і ўкраінская поп-спявачка Сафія Ратару і амерыканскі інтэрнэт-прадпрымальнік, заснавальнік Вікіпедыі Джымі Вэйлз.

7 жніўня ў народным календары

Гэты дзень быў прысвечаны святой Ганне. У народзе яе клікалі Ганна Халодніца ці Зімапаказальніца. Лічылася, што калі раніцай халодна, пачатак зімы таксама будзе халодны, калі ідзе дождж – снежны. Па надвор`і ў другой палове дня меркавалі, якімі будуць студзень і люты.

У некаторых мясцінах Беларусі 7 жніўня збіраліся на талаку ці наймаліся на працу, бо лічылася, што нельга ў гэты дзень нешта рабіць на сваім полі. На агародах пачынала паспяваць капуста, агуркі, ранняя бульба, рэпа і іншыя караняплоды.

Sputnik, 7 жніўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/53/74881
Текущая дата: 24.11.2024