Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.
Выканкам СНД і Еўразійская эканамічная камісія плануюць падрыхтаваць сумесны план развіцця транспартных калідораў да 2030 года. Гэта ініцыятыва ЕЭК абмяркоўвалася на сустрэчы члена Калегіі (міністра) па энергетыцы і інфраструктуры ЕЭК Арзыбека Кажошава са старшынёй Выканаўчага камітэта каардынацыйнай транспартнай нарады СНД Генадзем Бяссонавым,
Бакі адзначылі праведзеную работу па развіцці транспартнай інфраструктуры ў рамках ЕАЭС і СНД і выказалі намер пашырыць супрацоўніцтва па каардынацыі развіцця еўразійскіх транспартных калідораў і міжнародных транспартных калідораў, якія праходзяць па тэрыторыях краін ЕАЭС і СНД.
"Удзельнікі сустрэчы дамовіліся аб неабходнасці падрыхтаваць сумесны план мерапрыемстваў, зыходзячы з дзеючых мемарандумаў, заключаных паміж ЕЭК і Выканкамам СНД, а таксама з улікам плана мерапрыемстваў на 2023-2025 гады па рэалізацыі мемарандума аб паглыбленні ўзаемадзеяння паміж ЕЭК і Выканаўчым камітэтам СНД. Арзыбек Кажошаў прапанаваў падрыхтаваць такі дакумент тэрмінам да 2030 года", - праінфармавалі ў прэс-службе.
Быў таксама разгледжаны ўдзел ЕЭК у рабоце каардынацыйных органаў, якія дзейнічаюць у адпаведнасці з пагадненнем аб узгодненым развіцці міжнародных транспартных калідораў краін СНД. Раней такая ініцыятыва ЕЭК была падтрымана саветам кіраўнікоў упаўнаважаных органаў у галіне транспарту дзяржаў - членаў ЕАЭС.
"Па выніках сустрэчы вырашана падпісаць пратакол аб намерах па падрыхтоўцы сумеснага плана мерапрыемстваў па развіцці транспартных калідораў да 2030 года", - дадалі ў прэс-службе.
8 жніўня 2024, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
8 жніўня 2024, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/53/74916
Текущая дата: 24.11.2024