«Мінскі трыятлон — 2024» сабраў у нядзелю больш як 1200 удзельнікаў.
Галоўныя спаборніцтвы «Палавінка» пачаліся з заплыву на 1900 м на Мінскім моры, затым прайшла велагонка на 90 км, а заключным этапам стаў крос на 21 км па набярэжнай Свіслачы і парку Перамогі з фінішам каля сталічнага Палаца спорту.
Акрамя таго, прызёраў выяўляюць на дыстанцыях «Спрынт», «Алімпік» і жаночым забегу Lady Run.
Першы «Мінскі трыятлон» прайшоў у 2018 годзе, і з кожным годам яго папулярнасць расце. Тады ў ім выступілі ўсяго каля 300 спартсменаў, а цяпер іх было ў чатыры разы больш.
Звязда, 4 жніўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/55/74857
Текущая дата: 24.11.2024