Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дзесятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 156 дзён.
Сёння адзначаецца Сусветны дзень барацьбы супраць гепатыта. Якія яшчэ падзеі адбыліся 28 ліпеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 28 ліпеня
У 1944 годзе Савецкія войскі занялі Брэст. Беларусь цалкам вызвалена з-пад нямецкай акупацыі.
Хто нарадзіўся 28 ліпеня
1812 год: Юзаф Крашэўскі, беларускі і польскі пісьменнік, гісторык і фалькларыст.
Таксама сёння нарадзіліся нямецкі філосаф Людвіг Андрэас Феербах і французскі і амерыканскі мастак Марсель Дзюшан.
28 ліпеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць наўгародскага князя Уладзіміра Святаславіча, пры якім адбылося хрышчэнне Русі. Таксама ўспамінаюць святых пакутнікаў Кірыка і Уліту.
Дзень лічыўся не вельмі спрыяльным. Калі была магчымасць, у яго імкнуліся не рабіць нічога важнага і адмовіцца ад прыняцца рашэнняў. У поле таксама не выходзілі, таму што баяліся шкоды з боку нячыстых сіл. Да таго ж, звычайна ў гэты дзень дрэннае надвор`е.
Калі 28 ліпеня дзьме паўднёвы вецер, надвор`е будзе яснае. Усходні нясе з сабой дождж. Калі чуваць гром – будзе лівень. Вячэрняя мгла таксама прадвяшчае дождж.
Sputnik, 28 ліпеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/57/74829
Текущая дата: 24.11.2024