Гэты дзень з`яўляецца дзвесце шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 160 дзён.
Якія падзеі адбыліся 24 ліпеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 24 ліпеня
У 1618 годзе ў мястэчку Еўе (цяпер Віевіс, Літва) выдадзены першы "Буквар мовы славенскай…".
У 1913 годзе Янка Купала завяршыў фальклорна-рамантычную паэму "Яна і я".
Хто нарадзіўся 24 ліпеня
1820 год: Люцыян Крашэўскі, беларускі і польскі мастак, фатограф.
1911 год: Анатоль Астрэйка, беларускі паэт, аўтар тэкстаў многіх беларускіх песень.
1929 год: Уладзіслаў Нядзведскі, беларускі пісьменнік.
1934 год: Генадзь Гарбук, беларускі акцёр тэатра і кіно.
Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік Аляксандр Дзюма (бацька) і чэшскі мастак Альфонс Муха.
24 ліпеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Яўфіміі і княгіні Кіеўскай Вольгі, якая першая прыняла хрысціянства яшчэ да хрышчэння Русі.
У народным календары дзень называлі Вольга-сенагнойка. Сяляне маліліся святым, каб яны паслалі добрае надворе і ў вёсцы паспелі скончыць нарыхтоўку сена. Гэты дзень лічыўся добрым для паляўнічага промыслу.
Калі ў ноч на 25 ліпеня была навальніца, наступны дзень будзе добры для рыбакоў. Убачыць павука пасярэдзіне павуціны – да дажджу.
Sputnik, 24 ліпеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/59/74752
Текущая дата: 24.11.2024