Самазвалы на вадародным паліве — перспектыўны і пакуль яшчэ ўнікальны від прадукцыі.
Самазвалы на вадародным паліве складаюць годную канкурэнцыю вялікім кар’ерным грузавікам з рухавікамі ўнутранага згарання і электрычным аналагам. Гэтыя самазвалы, якія працуюць на вадародным паліве (7513М), грузападымальнасцю 130 тон — самыя цікавыя мадэлі беларускага вытворцы кар’ернай тэхнікі БЕЛАЗ.
«Машына на вадародзе — гэта самая папулярная мадэль нашай вытворчасці. Яшчэ ёсць такая ж, толькі з рухавіком Яраслаўскага маторнага завода з акумулятарнай батарэяй. Гэта наш сумесны праект з Расійскай Федэрацыяй», — распавёў намеснік гендырэктара ААТ «БЕЛАЗ» Юрый Марозаў.
На прадпрыемстве цяпер праводзіцца мадэрнізацыя, якая дазволіць павялічыць выпуск тэхнікі ў паўтара раза. Зараз завод выпускае 60 машын у месяц па ўсёй наменклатуры тэхнікі. У БЕЛАЗа чатыры расійскіх партнёра-пастаўшчыка камплектуючых. А вось рухавікі часцей за ўсё ўсталёўваюцца альтэрнатыўныя.
Самазвалы на вадародным паліве — перспектыўны і пакуль яшчэ ўнікальны від прадукцыі. Можна, дарэчы, паглядзець, як іх вырабляюць.
Ббеларускія заводы прымаюць дзясяткі тысяч турыстаў у год. Прамысловы турызм у Беларусі прыняў прыкладна 250 тысяч чалавек летась. Па ўсёй краіне цяпер працуе каля 120 прадпрыемстваў, на якіх праводзяць экскурсіі. І гэтая прапанова карыстаецца попытам.
Але ёсць і абсалютныя лідары, дзе турыстаў прымаюць вялікімі патокамі, а трапіць туды спантанна практычна немагчыма, — гэта прадпрыемствы машынабудавання і харчовай прамысловасці.
Аўтагігант БЕЛАЗ мае самыя вялікія лічбы наведвальнасці. Прадпрыемства за год наведала звыш 51 тысяч турыстаў, ці ж больш за 4 тысячы чалавек у месяц. Экскурсіі праводзяцца кожны дзень з 9: 00 да 18: 00 без выхадных — мабыць, такі вялікі попыт. Білет для дарослага абыйдзецца ў 30 рублёў, для дзяцей з 6 да 14 гадоў — у 20 рублёў.
Акрамя абыходу цэхаў і машыннага парку, ёсць магчымасць за дадатковую плату (34 рублі) паруліць самазвалам у сімуляцыі. А можна пракаціцца і на сапраўднай машыне, але толькі ў якасці пасажыра.
Аўтар: Сяргей Куркач
Звязда, 25 ліпеня 2024
Звязда, 25 ліпеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/59/74814
Текущая дата: 24.11.2024