Гэты дзень з`яўляецца дзвесце другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 164 дні.
Сёння святкуецца Міжнародны дзень шахмат. Якія яшчэ падзеі адбыліся 20 ліпеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 20 ліпеня
У 1944 годзе Савецкая армія выйшла на Буг.
Хто нарадзіўся 20 ліпеня
1880 год: Гальяш Леўчык, беларускі паэт.
1924 год: Уладзімір Анічэнка, беларускі мовазнавец, Заслужаны дзеяч навукі БССР.
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі паэт Франчэска Петрарка і англійскі даследчык беларускай гісторыі і культуры Гай дэ Пікарда.
20 ліпеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебных Фамы і Еўдакіі, княгіні Маскоўскай, якую ў народзе называлі просто Аўдоцця.
Сяляне спяшаліся сабраць сена да 20 ліпеня, таму што з гэтай даты звычайна пачыналіся дажджы. У розных рэгіёнах пачыналі святкавацца Зажынкі – жанчыны выходзілі ў поле, зразалі першае калоссе і вязалі сноп, які потым прыносілі дадому і ставілі ў чырвоным куце.
Дождж 20 ліпеня прадвяшчаў неўраджай. Калі ж ён пачаўся, гэта значыла, што зацягнецца на некалькі дзён.
Sputnik, 20 ліпеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/60/74744
Текущая дата: 24.11.2024