Гэты дзень з`яўляецца дзвесце першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 165 дзён.
Якія падзеі адбыліся 19 ліпеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 19 ліпеня
У 1450 годзе ўпершыню быў узгаданы горад Узда.
У 1972 годзе Івану Мележу і Івану Шамякіну былі прысвоены званні народных пісьменнікаў Беларусі.
Хто нарадзіўся 19 ліпеня
1909 год: Сяргей Грыцавец, двойчы Герой Савецкага Саюза.
Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак Эдгар Дэга , рускі паэт Уладзімір Маякоўскі.
19 ліпеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Сысоя Вялікага, святапакутніка Ермія і іншых пакутнікаў, якія пацярпелі за веру ў ІІІ ст.
У гэты час на траве звычайна з`яўляецца шмат расы. Нашы продкі верылі, што каб захаваць здароўе, трэба раніцай пабегаць па траве.
Дзяўчыны мылі твар расой, каб даўжэй заставацца прыгожымі.
Дзяўчыны мылі твар расой, каб даўжэй заставацца прыгожымі.
У дамах рыхтавалі падвалы да будучага ўраджаю – чысцілі іх.
Калі аблокі 19 ліпеня жаўтаватага колеру, будуць працяглыя дажджы.
Sputnik, 19 ліпеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/60/74745
Текущая дата: 24.11.2024