Белорусский портал в Казахстане

У Гродне правялі алімпіяду па этыкеце сярод дзяцей



Удзельнікамі конкурснай праграмы сталі наведвальнікі гродзенскай мадэльнай школы.

Алімпіяда дазволіла школьнікам замацаваць свае веды і навыкі ў вобласці этыкета і гісторыі моды. Заданні складаліся з розных тэматычных модуляў, у ліку якіх веданне развіцця моды, правілы паводзінаў у грамадскіх месцах, веданне сталовага этыкету і многае іншае. 

Як паведаміў выкладчык па этыкеце і гісторыі моды Арсеній Сідаркевіч, такія конкурсы маюць вялікі патэнцыял. На яго думку, падобныя мерапрыемствы даюць магчымасць дзецям і падлеткам раскрыць свой патэнцыял, развіць эстэтычны густ і навучыцца паважлівым адносінам да сябе і навакольных. «Такія навыкі і веды будуць карысны не толькі ў свеце моды, але і ў асабістым і прафесійным жыцці», — упэўнены выкладчык па этыкеце. 

Ініцыятыва, на думку арганізатараў школы мадэляў, магла б стаць добрым плацдармам для фармавання «этыкетнага руху» на Гродзеншчыне, а, магчыма, і ва ўсёй краіне.

Аўтар: Маргарыта Ушкевіч
Звязда, 23 ліпеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/60/74772
Текущая дата: 24.11.2024