Аб гэтым паведаміў генеральны дырэктар Цэнтра культуры «Віцебск», дырэктар фестывалю Глеб Лапіцкі.
Цяперашні форум ужо ўвайшоў у гістарычны летапіс фестывалю. Нечакана ён стаў рэкордным і для арганізатараў.
«Больш за 7 тыс. удзельнікаў было акрэдытавана на «Славянскім базары» — гэта поўны рэкорд за ўсе 33 гады фестывалю. 42 краіны прынялі ў ім удзел, больш за 11 млн праглядаў мы атрымалі на нашых анлайн-рэсурсах. Вельмі вялікую цікавасць — чвэрць мільёна праглядаў нашага сайта, а гэта 120 краін, адкуль наведалі сайт «Славянскага базару», — распавёў ён.

Дырэктар форуму прывёў і лічбы неафіцыйнай статыстыкі. «Больш за 100 транспартных адзінак, якія абслугоўваюць наш фестываль, праехала за гэты час больш за 120 тыс. км. 40 тыс. км — акружнасць экватара. Гэта значыць, мы разам са «Славянскім базарам» тройчы абышлі ўсю зямлю. Тры тысячы рассяленняў у нашым жыллёвым фондзе, — дадаў Глеб Лапіцкі. — Думаю, фестываль запомніцца як удзельнікам, так і гледачам, для якіх мы яго і робім».
XXXIII Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» праходзіць з 9 да 15 ліпеня. Афіцыйнае закрыццё форуму адбылося ў ноч на 15 ліпеня.
Звязда, 15 ліпеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/61/74717
Текущая дата: 24.11.2024