Гэты дзень з`яўляецца сто дзевяноста шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 170 дзён.
Якія падзеі адбыліся 14 ліпеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 14 ліпеня
У 1913 годзе ў Вільні заснавана Беларускае выдавецкае таварыства.
У 1920 годзе Чырвоная Армія заняла Вільню.
Хто нарадзіўся 14 ліпеня
1911 год: Павел Пруднікаў, беларускі пісьменнік.
1920 год: Алесь Астапенка, беларускі паэт, перакладчык.
1927 год: Георгій Штыхаў, беларускі археолаг, гісторык-медыявіст.
Таксама сёння нарадзіліся рускі паэт і дзяржаўны дзеяч Гаўрыла Дзяржавін і амерыканскі пісьменнік Ірвінг Стоўн.
14 ліпеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць летнія Кузьмінкі – дзень Кузьмы і Дзям`яна.
Гэты дзень у народзе яшчэ называлі баб`е свята. Жанчыны збіраліся разам, гатавалі прысмакі, маліліся святым і запрашалі: "Кузьма і Дзям`ян, хадзіце есці да нас". У гэты дзень наведвалі сваякоў і друзей, частавалі іх прыгатаванымі стравамі. Галоўнай стравай на стале лічылася каша, для яе прыгатавання кожная жанчына прыносіла нешта з дому.
Але свята не адмяняла і працу ў гародзе, і сенакос. Таксама лічылася, што святыя асабліва спрыяюць сельскагаспадарчым працам, звязаным з вырабамі з металу.
Калі 14 ліпеня вецер дзьме з захаду, будзе дождж. Сарока крычыць – наадварот, будзе горача.
Sputnik, 14 ліпеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/62/74722
Текущая дата: 25.11.2024