Супрацоўнікі Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў I квартале правялі тэлефоннае апытанне, вынікі якога сведчаць, што жыхары рэспублікі станоўча ацэньваюць якасць тавараў беларускай вытворчасці.
У апытанні прынялі ўдзел 900 рэспандэнтаў з розных куткоў краіны: са сталіцы, абласных цэнтраў, гарадоў раённага значэння і сельскіх населеных пунктаў.
«Паводле атрыманых у выніку апытання эмпірычных звестак, 47,1% насельніцтва Беларусі адзначаюць высокую якасць беларускай прадукцыі, 46,3% апытаных канстатуюць якасць айчыннай прадукцыі як сярэднюю, — пракаментаваў вынікі сацыялагічнага даследавання намеснік дырэктара ў навуковай рабоце Інстытута сацыялогіі Аляксандр Пасталоўскі. — У дадзеным выпадку неабходна адзначыць, што пры ацэнцы якасці прадукцыі дамінуюць высокія і сярэднія ацэначныя паказчыкі. Пры гэтым практычна адсутнічаюць паказчыкі крытычнага ўспрымання якаснага стану беларускіх прадуктаў (0,7%). Гэта дазваляе зрабіць выснову аб станоўчым стаўленні насельніцтва да айчыннай прадукцыі».
Праведзенае даследаванне дапамагло выявіць агульны трэнд высокага даверу спажыўца да прадуктаў, вырабленых у Беларусі. Большасць рэспандэнтаў таксама звязваюць прэміум-якасць беларускіх тавараў з эфектыўнай працай вытворцаў. У цэлым, вельмі малая колькасць адказаў, якія адлюстроўваюць негатыўную ацэнку якасці беларускай прадукцыі, кажа аб агульным пазітыўным успрыманні насельніцтвам айчыннага таваравытворцы.
Звязда, 6 ліпеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/65/74637
Текущая дата: 25.11.2024