Белорусский портал в Казахстане

Другі Беларускі моладзевы парламенцкі форум пройдзе ў Мінску 9 ліпеня



Пра гэта паведамляе моладзевы парламент пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь.

Форум аб’яднае больш за 160 маладых прадстаўнікоў розных прафесій і сфер дзейнасці з усёй Беларусі, сярод якіх маладыя парламентарыі, дзяржаўныя служачыя, дэпутаты, дэлегаты VII УНС.

У рамках праграмы форуму адбудзецца адкрыты дыялог, работа тэматычны секцый, падвядзенне вынікаў нацыянальнага моладзевага конкурсу «ініцыятыва лідара» і прыняцце рэзалюцыі, якая будзе накіравана ва ўсе структуры беларускага моладзевага парламентарызму.

Экспертамі і ганаровымі гасцямі форуму стануць члены Савета Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі дзяржаўных і мясцовых органаў улады, грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый, Савета маладых адвакатаў і журналістаў.

Арганізатарамі форуму з’яўляюцца Моладзевы парламент пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь і Моладзевае грамадскае аб’яднанне «Рух наперад». Першы беларускі моладзевы парламенцкі форум адбыўся 25-26 сакавіка 2021 года ў Мінску.

Звязда, 6 ліпеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/66/74663
Текущая дата: 25.11.2024