Гэты дзень з`яўляецца сто восемдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 180 дзён.
Якія падзеі адбыліся 4 ліпеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 4 ліпеня
У 1890 годзе адбылося перапахаванне Адама Міцкевіча ў Кракаве.
У 1944 годзе савецкія войскі вызвалілі Полацк.
Хто нарадзіўся 4 ліпеня
1903 год: Вольга Барысевіч, беларускі савецкі тэатральны рэжысёр.
1904 год: Анатоль Альшэўскі, публіцыст, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.
Таксама сёння нарадзіліся брытанскі географ Джордж Эверэст і кітайскі пісьменнік Маа Дунь.
4 ліпеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Іуліана, якога ў народзе называлі Юліанам або Ульянам.
Збіралі ліпавыя кветкі, каб потым рабіць з іх смачную і карысную гарбату. Ліпавы мёд таксама лічыўся не толькі ласункам, але і лякарствам.
Надвор`е 4 ліпеня магло быць пераменлівым. Калі раніцай ішоў дождж, а пасля было сонца, значыць, увечары вернецца непагадзь. А вось вясёлка, якая вядзе з усходу на захад, прадвяшчала добрае надвор`е.
Sputnik, 4 ліпеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/68/74596
Текущая дата: 25.11.2024