Сёння спаўняецца 40 гадоў Мінскаму метрапалітэну — 29 чэрвеня 1984 года адбылося яго ўрачыстае адкрыццё.
Першы цягнік з пасажырамі адправіўся ў свой дэбютны шлях па Маскоўскай лініі метро.
Будаўніцтва першага ўчастка — ад станцыі «Інстытут культуры» да «Маскоўскай» — доўжылася сем гадоў.
Пасля вайны сталіца хутка аднаўлялася і развівалася. За кошт будаўніцтва аўтамабільнага і трактарнага заводаў, шматлікіх вытворчых прадпрыемстваў, развіцця галін народнай гаспадаркі павялічыўся прыток працоўнай сілы ў горад з сельскай мясцовасці і рэспублік СССР. Да 1972 года насельніцтва Мінска перавысіла мільён чалавек. Наземнаму грамадскаму транспарту было вельмі цяжка забяспечваць перавозку пасажыраў. Горад меў патрэбу ў падземцы.
Метрапалітэн — надзейны і экалагічна чысты від гарадскога пасажырскага транспарту з высокай хуткасцю перавозкі пасажыраў. Штогод ён перавозіць да 300 млн чалавек і ў сярэднім да 800 тыс. у суткі.
Звязда, 29 чэрвеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/69/74581
Текущая дата: 25.11.2024