Гэты дзень з`яўляецца сто восемдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 185 дзён.
Якія падзеі адбыліся 29 чэрвеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 29 чэрвеня
У 1440 годзе вялікім князем літоўскім, рускім і жамойцкім абраны Казімір Ягелончык.
У 1984 годзе была ўведзена ў эксплуатацыю 1-я лінія Мінскага метрапалітэна.
Хто нарадзіўся 29 чэрвеня
1934 год: Юрый Градаў, беларускі архітэктар, заслужаны архітэктар БССР.
Таксама сёння нарадзіўся французскі пісьменнік і лётчык Антуан дэ Сент-Экзюперы.
29 чэрвеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць трох святых Ціханаў: свяціцеля Ціхана, Ціхана Мядынскага і вялебнага Ціхана Лухоўскага, які нарадзіўся ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Святому Ціхану маліліся пра суцішэнне зубнога болю і каб адступілі іншыя хваробы.
Імя Ціхан у народзе асацыявалася са словам "ціхі". Таму продкі казалі: "На Ціхана птушкі заціхаюць".
Гэта назіранне мае рацыю: птушкі і сапраўды менш спяваюць, таму што заняты птушанятамі. Працягваюць спяваць толькі зязюлі і салаўі.
Калі ў полі маўчаць конікі, хутка будзе дождж. Чым менш кроплі дажджу, тым даўжэй ён будзе ісці.
Sputnik, 29 чэрвеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/69/74588
Текущая дата: 25.11.2024