Гэты дзень з`яўляецца сто восемдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 184 дні.
Сёння адзначаецца Дзень астэроіда. Якія яшчэ падзеі адбыліся 30 чэрвеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 30 чэрвеня
У 1898 годзе адбыўся пуск трамвая ў Віцебску.
У 1984 годзе быў пачаўся рэгулярны рух цягнікоў на першай лініі Мінскага метрапалітэна.
Хто нарадзіўся 30 чэрвеня
1881 год: Павел Растаргуеў, беларускі і рускі мовазнавец.
1931 год: Рышард Ясінскі, беларускі кінарэжысёр-дакументаліст.
Таксама сёння нарадзіліся польскі паэт і празаік Аляксандр Караль Гроза і амерыканскі баксёр-прафесіянал Майк Тайсан.
30 чэрвеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць братоў-пакутнікаў Мануіла, Савела і Ісмаіла.
Па народных павер`ях, у гэты дзень здараюцца моцныя туманы, у якіх могуць блукаць прывіды і розная нечысць. Лічылася, што на Мануіла нельга нікому нічога пазычаць, а асабліва выносіць з хаты агонь.
У імені святога нашы продкі бачылі тоеснасць са словам "маніць", а таксама "падманваць", і лічылі, што нячысцікі ў гэты дзень асабліва імкнуцца ўвесці чалавека ў зман.
Добрае надвор`е прадвяшчала вясёлка, якая з`яўлялася ўвечары.
Таксама, калі ўначы была навальніца, наступны дзень абяцаў быць сонечным.
Таксама, калі ўначы была навальніца, наступны дзень абяцаў быць сонечным.
Sputnik, 30 чэрвеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/69/74610
Текущая дата: 25.11.2024