Белорусский портал в Казахстане

Пры правядзенні спецыяльных мерапрыемстваў смяротна паранены супрацоўнік КДБ



Такая інфармацыя размешчана ў афіцыйным Telegram-канале Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

У ходзе правядзення спецыяльных мерапрыемстваў па адпрацоўцы адрасоў, па якіх маглі знаходзіцца асобы, датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці, у адной з кватэр жылога дома па супрацоўніках праваахоўных органаў асабліва небяспечным злачынцам з стрэльбы быў адкрыты агонь на паражэнне. 

У выніку інцыдэнту супрацоўнік Камітэта дзяржбяспекі быў смяротна паранены. Агнём у адказ злачынец быў знішчаны. Супрацоўнік ад атрыманых ран загінуў.

Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь узбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 139 (забойства асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці). Праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні.

Звязда, 28 верасня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/7/60719
Текущая дата: 19.11.2024