Гэты дзень з`яўляецца сто семдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 190 дзён.
Якія падзеі адбыліся 24 чэрвеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 24 чэрвеня
1812: армія Напалеона Банапарта пераправілася цераз раку Нёман, пачалася Айчынная вайна 1812 года.
1945: на Краснай плошчы ў Маскве адбыўся парад Перамогі.
Хто нарадзіўся 24 чэрвеня
1777: Ян Ходзька, пісьменнік, публіцыст.
1900: Кузьма Чорны, беларускі пісьменнік.
1907: Язэп Зазека, беларускі пісьменнік, навуковец, педагог.
1949: Уладзімір Тоўсцік, беларускі мастак.
Таксама сёння нарадзіліся польскі мастак Ян Матэйка і англійскі астраном і пісьменнік Фрэд Хойл.
24 чэрвеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апосталаў Варфаламея і Варнавы. Апостал Варфаламей быў адным з 12 вучняў Ісуса, Варнава – вучнем апостала Паўла, апосталам ад 70-ці.
Апостала ў народзе празвалі Варнава Сунічнік, бо ў лесе да гэтага часу ўжо выспяваюць суніцы. Іх хадзілі збіраць у лес, а вось ірваць у гэты дзень траву было забаронена, каб не прынесці з ёй у хату нячыстую сілу. Верылі нават, што лекавыя зёлкі на Варнаву становяцца атрутнымі.
Калі 24 чэрвеня мгла, будзе добры ўраджай грыбоў, а цёплая ноч прадвяшчае мноства садавіны.
Sputnik, 24 чэрвеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/71/74536
Текущая дата: 25.11.2024