Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Максіма Рыжанкова міністрам замежных спраў Беларусі.
Да гэтага часу Максім Рыжанкоў займаў пасаду першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.
"Ведаю, што ўвесь гэты час вы не маглі адарвацца (і добра) ад сваёй "альма-матар" і ранейшай працы (размова пра вялікі вопыт папярэдняй работы Максіма Рыжанкова ў сістэме МЗС.). Але мяне не гэта вабіць у вас. Вы - чалавек жорсткі, патрабавальны. МЗС трэба прыводзіць да розуму. Гавару адкрытай мовай: узварухнуць МЗС трэба, каб яно пачало працаваць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў у гэтым плане дзейнічаць сумесна з прэм`ер-міністрам Раманам Галоўчанкам. "Так, каб МЗС займалася сваімі пытаннямі і рэалізоўвала тое, што яно павінна рэалізаваць для краіны. Усе пытанні, - сказаў беларускі лідар. - І Снапкова (першага віцэ-прэм`ера Мікалая Снапкова, які курыруе адносіны з Кітаем.) па Кітаі, і Крутога (новы кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта, а раней - пасол у Расіі Дзмітрый Крутой.) па Расіі. І на далёкай дузе адказны ў нас будзе міністр (Індыя таксама ў цябе будзе), і прэм`ер-міністр. Гэта далёкая дуга. Усё павінна сыходзіцца ў МЗС".
Кіраўнік дзяржавы асабліва папярэдзіў, што "ніхто не павінен за Міністэрства замежных спраў выконваць работу і ніхто не павінен падмінаць, нахіляць міністра і міністэрства". У гэтым плане ён адзначыў якасці характару Максіма Рыжанкова, з якім такія спробы ў прынцыпе не будуць мець поспеху. "Гэта таксама вельмі важна. Астатняе абмяркуем. Трэба актывізавацца і прымусіць міністэрства працаваць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Асобна Прэзідэнт выказаўся пра кадры ў міністэрстве: "Шанц дайце ўсім. Ведаю, што там няпростая абстаноўка. Усім дайце (шанц.), але той, хто не хоча працаваць, і той, хто мяне сёння не пачуе, яны працаваць не павінны".
27 чэрвеня 2024, Мінск
БЕЛТА
27 чэрвеня 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/71/74573
Текущая дата: 25.11.2024