Белорусский портал в Казахстане

Беларускія весляры перамаглі на Гульнях БРІКС у чацвёрцы парнай



Першае беларускае золата ў чацвёрты дзень спаборніцтваў Гульняў БРІКС заваявалі прадстаўнікі акадэмічнага веславання.

Нядзельную праграму фіналаў на вяслярным канале адкрыў вырашальны заезд мужчынскіх чацвёрак парных. Лепшы вынік на дыстанцыі ў два кіламетры (6 мін. 0,50 сек.) паказаў беларускі квартэт, які склалі Мікалай Шарлап, Павел Сіненка, Міхаіл Іванчыкаў і Дзяніс Кучараў. На паўтары секунды нашы хлопцы апярэдзілі спартсменаў з Расіі, тройку прызёраў замкнула чацвёрка Узбекістана.

Гэта золата Гульняў БРІКС стала для беларускай каманды па акадэмічным веславанні трэцім пасля індывідуальных перамог Мікіты Карнеева і Алены Фурман. Далей медалі ў чацвёрцы парнай разыграюць жанчыны, а завершыцца турнір весляроў фіналамі васьмёрак.

Звязда, 16 чэрвеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/75/74455
Текущая дата: 25.11.2024