Аб гэтым заявіў саветнік-пасланнік пасольства Беларусі ў Расіі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Шпакоўскі.
«Мы адзначаем істотны рост ваенных расходаў краін НАТА, у тым ліку суседніх з намі дзяржаў, і мілітарызацыю рэгіёну. Тое, аб чым так даўно папярэджваў афіцыйны Мінск, мы на свае вочы назіраем на тэрыторыі Украіны. Гэта значыць пачалася гарачая фаза канфлікту паміж калектыўным Захадам і Расіяй. Яго арэнай выступае Украіна, а непасрэднымі ўдзельнікамі — я б сказаў, ландскнехтамі — з боку Захаду выступаюць ваеннаслужачыя Узброеных сіл Украіны. Тыя людзі, якія добраахвотна або прымусова былі мабілізаваны», — сказаў Аляксандр Шпакоўскі.
Эксперт падкрэсліў, што ступень ваенных пагроз для Саюзнай дзяржавы вельмі высокая: «У сувязі з гэтым Андрэй Рэмовіч Белавусаў (міністр абароны Расіі.), абсалютна не новы чалавек у расійскім урадзе, прыязджаў у Мінск, каб зверыць гадзіннікі з беларускімі калегамі».
Акрамя таго, звярнуў увагу Аляксандр Шпакоўскі, стартавала другая фаза ваенных вучэнняў узброеных сіл Беларусі і Расіі з нестратэгічнай ядзернай зброяй.
«Гэта вельмі важна. Калі для палітыкаў размова ідзе аб дэманстрацыі, тых ці іншых сігналах, якія мы адпраўляем нашым нядобразычліўцам, то для ваенных гэта ў першую чаргу вучэбна-баявое мерапрыемства. Ваенныя павінны быць гатовы абараніць нашу Радзіму, нашы рубяжы ў любой сітуацыі», — заключыў ён.

Звязда, 15 чэрвеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/76/74438
Текущая дата: 25.11.2024