Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 8 чэрвеня 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца сто шасцідзесятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 206 дзён.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень акіянаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 8 чэрвеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 8 чэрвеня

У 1772 годзе была ўтворана Магілёўская губерня.
У 1924 годзе з’езд былых членаў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў у Мінску канстатаваў самароспуск партыі.
У 1967 годзе ў Мікалаеўшчыне быў адкрыты філіял музея Якуба Коласа.

Хто нарадзіўся 8 чэрвеня

1881 год: Віктар Зелязей, беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
1922 год: Уладзімір Белы, навуковец ў галіне матэрыялазнаўства. Акадэмік Акадэміі навук БССР.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі кампазітар Роберт Шуман, рускі жывапісец Іван Крамской і амерыканскі рэпер Канье Уэст.

8 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апосталаў ад 70 Карпа і Алфея.

Апостал Карп быў вучнем апостала Пятра. Народная традыцыя звязала імя святога з рыбай карпам, і ў гэты дзень рыбакі абавязкова ішлі на возера або раку лавіць рыбу.

Калі на беразе яны заўважалі ракаў, гэта сведчыла пра тое, што хутка пойдзе дождж і надвор`е сапсуецца. Тое ж самае можна было сказаць, калі рыбу бачна ля самай паверхні. А вось шмат камароў прадвяшчаюць добрае і сонечнае надвор`е.

Sputnik, 8 чэрвеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/78/74389
Текущая дата: 25.11.2024