Белорусский портал в Казахстане

Цягнік насмерць збіў 19-гадовага хлопца пад Рагачовам



Аб гэтым паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Гомельскага аблвыканкама.

Хлопец у слухаўках ішоў уздоўж чыгуначных шляхоў. Ён не пачуў шум цягніка. Машыніст прыняў неабходныя меры, у тым ліку экстранае тармажэнне. Аднак трагедыі пазбегнуць не ўдалося.

Маладога чалавека адкінула на некалькі метраў — яго цела знайшлі ў пойме ракі, удакладнілі ва УУС.

Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.

Звязда, 4 траўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/79/73930
Текущая дата: 07.10.2024