Белорусский портал в Казахстане

Румак на фестывалі нацыянальных культур: беларусы да ўсіх звяртаюцца з мірам



XIV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур праходзіць у Гродне.

"Толькі адзінства і згода дадуць магчымасць і ў далейшым захоўваць мір на беларускай зямлі", - сказаў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак у час сустрэчы за круглым сталом з прадстаўнікамі грамадскіх аб`яднанняў, якія ўдзельнічаюць у XIV Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур у Гродне "Адзінства народаў - залог Вялікай Перамогі. Беларусь наш агульны дом".

"Як паказала гісторыя Беларусі, удзел прадстаўнікоў больш як 70 нацыянальнасцей даў магчымасць перамагчы нацызм, які прыйшоў на нашу зямлю, выгнаць ворага з беларускай зямлі і затым будаваць незалежную дзяржаву, - нагадаў Аляксандр Румак. - Сёння ў Беларусі пражываюць прадстаўнікі больш як 150 нацыянальнасцей, усе - у міры і згодзе, незалежна ад веравызнання. У нашай краіне - больш за 25 канфесій і веравызнанняў, дзейнічаюць больш за 3,5 тыс. рэлігійных арганізацый, 170 нацыянальна-культурных арганізацый".

Прадстаўнікі розных народаў, якія жывуць на беларускай зямлі, не толькі захоўваюць сваю культуру, але і прымнажаюць культуру ўсяго беларускага народа, адзначыў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей.

"Сёння мы сабраліся, каб яшчэ раз пацвердзіць, што толькі адзінства і згода дазволяць і далей захоўваць мір на беларускай зямлі, незалежна ад таго, якія буры бушуюць вакол нас. Беларусы да ўсіх звяртаюцца з мірам, прапануюць усім народам вырашаць пытанні шляхам сустрэч, перагавораў, дыялогу. Гэтай тэме сімвалічна прысвечаны круглы стол на фестывалі, які праходзіць у год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў", - падкрэсліў Аляксандр Румак.

На сустрэчы за круглым сталом ішла размова аб каштоўнасці міру і адзінства народа, аб важнасці захавання памяці пра герояў Вялікай Айчыннай вайны, якія ваявалі за Беларусь.

7 чэрвеня 2024, Гродна
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/79/74368
Текущая дата: 25.11.2024