Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка аб значэнні ЕАЭС: не ўсім паасобку ўдалося б захаваць свой суверэнітэт



Прэзідэнт Беларусі на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Маскве назваў паспяховым развіццё інтэграцыйнага аб`яднання ў першыя 10 гадоў.

"Нават па самым строгім рахунку можна канстатаваць, што першыя 10 гадоў пройдзены даволі паспяхова. Мы практычна выйшлі на фінальны этап рэалізацыі Стратэгіі-2025", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, прынятыя меры аб`ектыўна садзейнічалі павелічэнню ўзаемнага гандлю дзяржаў - членаў ЕАЭС. Па выніках 2023 года тэмп яго росту склаў амаль 105 працэнтаў. У абсалютных лічбах - каля $90 млрд. І гэта нягледзячы на складаную сітуацыю, якая захоўваецца на сусветных рынках.

"Але галоўнае - мы навучыліся лепш чуць адзін аднаго. Ні рост ВУП, ні павелічэнне рэальных даходаў насельніцтва не былі б магчымы, калі б мы былі паасобку. Ды і не ўсім паасобку ўдалося б захаваць свой суверэнітэт. Зроблена, безумоўна, шмат", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым Прэзідэнт канстатаваў, што пытанняў і выклікаў у інтэграцыйным будаўніцтве менш не стала.

8 траўня 2024, Масква
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/8/73988
Текущая дата: 26.06.2024