Белорусский портал в Казахстане

У Мінскай гарадской ратушы 26 чалавек прынеслі прысягу ў гонар уступлення ў грамадзянства Беларусі



Аб гэтым паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Удзельнікаў урачыстай цырымоніі 18 снежня павіншаваў начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Міхаіл Грыб.

«Вы сёння вымавілі не проста словы, а клятву на вернасць краіне, якая гасцінна сустрэла кожнага з вас. Вы шмат гадоў жывяце тут і паспелі высока ацаніць бяспеку на вуліцах, сацыяльную развітасць і паўсюдную прыязнасць. Перакананы, што ў новым статусе грамадзян Беларусі вы апраўдаеце аказаны давер і прымножыце добрыя якасці нашай краіны», — адзначыў Міхаіл Грыб.

Рытуал у Ратушы правёў начальнік упраўлення па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Ігар Шчэснавіч. Удзельнікамі цырымоніі сталі ўраджэнцы Украіны, Сірыі, Малдовы, а таксама асобы без грамадзянства — прадстаўнікі розных прафесій і ўзростаў. Іх падтрымлівалі сваякі, сябры і супрацоўнікі раённых аддзелаў па грамадзянстве і міграцыі, якія цягам месяцаў дапамагалі рыхтаваць неабходныя дакументы.

Мерапрыемства завяршылася музычным падарункам ад заслужанага калектыву Духавога аркестра ГУУС, а таксама выкананнем Дзяржаўнага гімна.

Звязда, 18 снежня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/8/76264
Текущая дата: 27.12.2024