Беларускія сінхраністкі выйгралі срэбра і бронзу ў спаборніцтвах дуэтаў на міжнародным турніры па сінхронным плаванні «Маскоўскі калейдаскоп».
У пятніцу ў Алімпійскім цэнтры сінхроннага плавання адбыліся спаборніцтвы ў адвольнай праграме сярод дуэтаў. Прадстаўніцы Беларусі Вольга Дземідовіч і Ірына Шынкевіч занялі ў гэтым відзе трэцяе месца (213,1091 бала), уступіўшы спартсменкам з Татарстана і Масквы.
Раней нашы дзяўчаты таксама замкнулі тройку ў тэхнічнай праграме з сумай 235,8200 балаў. Падагульняючы рэзультат Дземідовіч і Шынкевіч склаў 448,9291 бала, што прынесла ім срэбра ў агульным заліку. Яшчэ адзін беларускі дуэт у складзе Настассі Бернат і Валерыі Шыманскай у абедзвюх праграмах фінішаваў чацвёртым, але па суме балаў (428,1967) нашы спартсменкі заваявалі бронзу.

Напярэдадні на турніры «Маскоўскі калейдаскоп» Вольга Дземідовіч паднялася на трэцюю прыступку п’едэстала па выніках сумы тэхнічнай і адвольнай праграм у дысцыпліне «сола». Акрамя таго, Дземідовіч, Шынкевіч, Бернат і Шыманская, а таксама іх сяброўкі па камандзе Кацярына Ефімовіч, Варвара Кульба, Ксенія Уласава і Лізавета Малышава заваявалі срэбра ў групавых спаборніцтвах у тэхнічнай праграме.
Міжнародны турнір, які сабраў больш за 300 сінхраністак з Беларусі і Расіі, завершыцца 1 чэрвеня спаборніцтвамі груп у адвольнай праграме.
Звязда, 31 траўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/81/74329
Текущая дата: 25.11.2024