Белорусский портал в Казахстане

У якіх сферах працуе больш за ўсё беларусаў, расказалі ў Белстаце



У якіх сферах працуе больш за ўсё беларусаў, расказалі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Найбольшая колькасць занятых у эканоміцы краіны выбралі сферу прамысловасці — гэта 23,4 працэнта занятых у эканоміцы. Далей ідуць аптовы і рознічны гандаль, рамонт аўтамабіляў і матацыклаў — 13,7 працэнта, а таксама адукацыя — 11,1 працэнта, сельская, лясная і рыбная гаспадарка — 10,1 працэнта, ахова здароўя і сацыяльныя паслугі — 7,9 працэнта.

Усяго ў Беларусі ў мінулым годзе ў эканоміцы краіны было занята больш за 4,152 млн. чалавек, сярод якіх пераважаюць жанчыны (50,3%). У сферы вытворчасці пераважна працуюць мужчыны (67,3), а вось жанчын больш у сферы паслуг — 62,5 працэнта ад агульнай колькасці занятых у гэтых галінах.

Звязда, 29 красавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/82/73872
Текущая дата: 07.10.2024