Гэты дзень з`яўляецца сто пяцьдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 215 дзён.
Якія падзеі адбыліся 30 траўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 30 траўня
У 1999 годзе ў Мінску адбылася трагедыя на Нямізе.
У 2001 годзе запрацаваў філіял Літаратурнага музея Янкі Купалы ў Яхімоўшчыне.
Хто нарадзіўся 30 траўня
1910 год: Анатоль Трус, беларускі акцёр.
1937 год: Ігар Раеўскі, дырыжор, хормайстар, заслужаны артыст Беларусі, народны артыст Расіі.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі джазавы кларнетыст і дырыжор Бені Гудмен.
30 траўня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнай Еўдакіі і апостала ад 70 Андроніка.
Святую Еўдакію ў народзе называлі Аўдоцця Свістуння – таму што звычайна ў гэты дзень быў моцны вецер, які "свісцеў". Надышоў час саджаць памідоры, перац. Калі зрабіць гэта пазней, увосень дажджы маглі сапсаваць ураджай.
Па гэтым дні вызначалі надвор`е летам. Калі на Аўдоццю дзьме халодны вецер, лета таксама будзе халоднае. Калі ідзе дождж, лета будзе вільготнае.
Sputnik, 30 траўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/82/74339
Текущая дата: 25.11.2024