Белорусский портал в Казахстане

Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін прыбыў з афіцыйным візітам у Рэспубліку Казахстан



Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Кіраўніка беларускага ваеннага ведамства асабіста вітаў міністр абароны Казахстана генерал-палкоўнік Руслан Жаксылыкаў. У ходзе візіту Віктар Хрэнін правядзе сустрэчу і перагаворы з міністрам абароны Казахстана, а таксама прыме ўдзел у чарговым пасяджэнні Савета міністраў абароны дзяржаў - членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.

У Астане Віктар Хрэнін наведае Нацыянальны ўніверсітэт абароны, дзе азнаёміцца са структурай, задачамі і сістэмай падрыхтоўкі ваенных кадраў, вучэбнай матэрыяльнай базай слухачоў і курсантаў.

28 траўня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/84/74287
Текущая дата: 25.11.2024