Пра гэта паведамляе Тэлеграм-канал верхняй палаты Парламента.
«Гэта трагічная падзея ўзрушыла ўвесь свет і глыбокім болем адклікаецца ў сэрцах сяброў Ірана», — паведамляеца ў спачуванні.
Прэзідэнт Ібрахім Раісі застанецца ў нашых сэрцах назаўсёды як сябар Беларусі, мудры лідар, бачны палітычны, духоўны і дзяржаўны дзеяч, які ўсё жыццё прысвяціў служэнню іранскаму народу, умацаванню магутнасці Ісламскай Рэспублікі Іран.
Наталля Качанава ўпэўнена, што памяць аб выключным, прынцыповым паліыку, сапраўдным патрыёце назаўжды застанецца ў сэрцах мільёнаў грамадзян Ірана.
«Мы высока цэнім асабісты ўклад Эбрахіма Раісі ў развіццё беларуска-іранскага супрацоўніцтва», — гаворыцца ў пасланні.
Звязда, 20 траўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/88/74196
Текущая дата: 25.11.2024