Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Нарвегіі з нацыянальным святам — Днём Канстытуцыі



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь і Нарвегія на працягу доўгага часу эфектыўна развівалі гуманітарнае і гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне, у тым ліку ў сферы машынабудавання, харчовай прамысловасці, навукі, спорту.

«Нас аб’ядноўваюць клопат аб сваіх грамадзянах, імкненне да міру і стварэння, суіснаванне ў згодзе з суседзямі, — звярнуў увагу Прэзідэнт. — Перакананы, што аднаўленне двухбаковага дыялогу, заснаванага на такім фундаменту, адпавядае інтарэсам насельніцтва абедзвюх дзяржаў, у першую чаргу зацікаўленасці ва ўмацаванні стабільнасці ў рэгіёне. Нашы дзверы заўсёды будуць адчыненыя для нарвежскіх сяброў».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў жыхарам Нарвегіі міру, шчасця і далейшых поспехаў.

Звязда, 17 траўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/91/74127
Текущая дата: 25.11.2024