Белорусский портал в Казахстане

Сабаленка выйшла ў фінал турніру WTA-1000 у Рыме і згуляе са Свёнтэк



Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прабілася ў фінал турніру катэгорыі WTA-1000 у Рыме з прызавым фондам 4,8 млн. еўра.

У паўфінале другая ракетка планеты абгуляла амерыканскую тэнісістку Даніэль Колінз, якая займае 15-е месца ў сусветным рэйтынгу, — 7:5, 6:2. У чвэрцьфінале Колінз перамагла беларуску Вікторыю Азаранку (24-ы нумар рэйтынгу WTA) — 6:4, 6:3.

Такім чынам, 18 траўня ў вырашальным паядынку спаборніцтваў на адкрытых грунтавых кортах італьянскай сталіцы, як і нядаўна ў Мадрыдзе, Арына Сабаленка сустрэнецца з лідарам сусветнага рэйтынгу полькай Ігай Свёнтэк. У іспанскай сталіцы Свёнтэк выйграла ў Сабаленкі ў трохсетавым паядынку. Пераможца маючага адбыцца фіналу заробіць 1000 рэйтынгавых пунктаў і 699, 6 тыс. еўра. На шляху да гэтага фіналу Сабаленка перамагла дзвюх украінскіх тэнісістак — Даяну Ястрэмскую (33) — 6:4, 6:2 і Эліну Світаліну (19) — 4:6, 6:1, 7:6 (9:7), — а ў 1/4 фіналу выйграла ў прадстаўніцы Латвіі Алены Астапенка (10) — 6:2, 6:4.

У паўфінал мужчынскай часткі рымскага турніру нечакана прабіліся два чылійскія тэнісісты: Алехандра Табіла (32-і нумар рэйтынгу АТР) згуляе з прадстаўніком Германіі Аляксандрам Зверавым (5), а Нікалас Хары (24) будзе сапернічаць з амерыканцам Томі Полам (16). Фінал адбудзецца 19 траўня.

Звязда, 17 траўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/91/74133
Текущая дата: 25.11.2024