Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым.
Падчас перагавораў прэзідэнты падрабязна абмеркавалі сітуацыю ў сваіх рэгіёнах і праінфармавалі адзін аднаго аб падзеях, што адбываюцца.
«Я праінфармаваў аб тым, што адбываецца ў нашым рэгіёне ў сувязі з канфліктам ва Украіне. Вельмі падрабязна. Ацэнкі і пункты гледжання ў нас былі блізкія, або супадаюць. Нашу пазіцыю вы ведаеце. Нам там не проста цяпер. Але мы будзем рабіць усё, каб там быў мір. І будзем рухацца ў гэтым напрамку. Досвед Азербайджана пасляваеннага ўладкавання, мірнага ўладкавання вельмі важны і для нашага рэгіёна», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што цяпер неспакойна і ў каўказскім рэгіёне. «Дзякуй богу, што тут з’явіўся вельмі моцны, нармальны лідар. Вы здольны кантраляваць каўказскі рэгіён. Гэта ўжо не толькі адказнасць за Азербайджан — вы ўжо ў цэлым адказваеце за сітуацыю на Каўказе, на што мы — тыя народы, якія не жывуць на Каўказе, — вельмі спадзяёмся. Гэта дадатковая нагрузка на вас, хоць і сваіх праблем хапае. Тым не менш нікуды не дзенецеся: час выбраў вас, як у нас гавораць, і вы несяце адказнасць за каўказскі рэгіён як лідар», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Звязда, 16 траўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/92/74126
Текущая дата: 25.11.2024