Белорусский портал в Казахстане

Кангрэс: Смяротнасць у ЗША да 2040 года перавысіць нараджальнасць



Паводле справаздачы Бюджэтнага кіравання амерыканскага Кангрэса смяротнасць у ЗША да 2040 года перавысіць нараджальнасць, і без належнага прытоку мігрантаў насельніцтва краіны пачне скарачацца,

«Паводле прагнозу кіравання, смяротнасць з 2040 года перавысіць нараджальнасць. У выніку ў адсутнасці іміграцыі насельніцтва пачне скарачацца», — гаворыцца ў дакладзе Бюджэтнага кіравання. Гэта федэральная ўстанова ў складзе заканадаўчага органа прадастаўляе Кангрэсу эканамічную інфармацыю, ацэнкі і прагнозы.

Таксама ў Кангрэсе прагназуюць, што сукупны дзярждоўг ЗША ў бліжэйшыя дзесяць гадоў складзе 116% ВУП, а да 2054 года дасягне 172% ВУП.

Звязда, 14 траўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/93/74090
Текущая дата: 26.11.2024