Толькі за мінулы тыдзень у краіну прыбыла больш за 600 нелегалаў. Асобы, якія шукаюць прытулку, разбіваюць намёты на вуліцах, уключаючы ўрадавыя будынкі.
Мясцовыя ўлады заяўляюць — сродкаў на іх утрыманне не хапае. Асабліва вострай праблема стала пасля ўхвалення брытанскім урадам закона аб дэпартацыі бежанцаў у Руанду.
Цяпер мігранты асцерагаюцца прымусовага вывазу ў Афрыку, з якой яны і збеглі. А таму самі масава перабіраюцца ў Ірландыю.
Звязда, 14 траўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/93/74093
Текущая дата: 26.11.2024