Беларуска Аляксандра Сасновіч няўдала стартавала на грунтавым турніры WTA-125 у Парыжы з прызавым фондам $115 тыс.
Сёння ў 1/16 фіналу беларуская тэнісістка, якая займае 113-е месца ў сусветным рэйтынгу, прайграла прадстаўніцы ЗША Кэці Валынец, у якой 109-я пазіцыя, — 5:7, 3:6. Паядынак працягваўся 1 гадзіну 35 хвілін.
У другім раўндзе спаборніцай Валынец будзе пераможца матчу паміж румынкай Ганнай Богдан (63-ы нумар рэйтынгу WTA) і прадстаўніцай Францыі Варварай Грачовай (88).
У другім раўндзе спаборніцай Валынец будзе пераможца матчу паміж румынкай Ганнай Богдан (63-ы нумар рэйтынгу WTA) і прадстаўніцай Францыі Варварай Грачовай (88).
Звязда, 13 траўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/94/74077
Текущая дата: 26.11.2024