Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 12 траўня 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца сто трыццаць трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 233 дні.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень медыцынскай сястры. У Беларусі святкуюць Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна. Якія яшчэ падзеі адбыліся 12 мая і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 12 траўня

У 996 годзе ў Кіеве была асвечана Дзесяцінная царква, першая вядомая каменная царква Русі.
У 1364 годзе быў заснаваны Кракаўскі ўніверсітэт.

Хто нарадзіўся 12 траўня

1670 год: Аўгуст Моцны, курфюрст Саксоніі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі мастак і паэт Эдвард Лір і расійскі паэт Андрэй Вазнясенскі.

12 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць дзевяці пакутнікаў Кізічаскіх – хрысціянскіх святых і лекараў, якія прынялі пакутніцкую смерць у ІІІ ст. у горадзе Кізік.

У народзе лічыліся, што сны, якія бачыліся на 12 траўня, абавязкова спраўдзяцца. Так, калі прыснілась чыстае возера, чалавек не будзе ў гэтым годзе хварэць. Калі снілася, што чалавек чытае святое пісанне, гэта прадвяшчала яму доўгае жыццё. А вось камандаваць іншымі людзьмі значыла страціць давер у калектыве.

Калі ноч цёплая і на небе шмат зорак, ураджай будзе добры. Мурашы збіраюцца на сухім месцы – хутка пойдзе дождж. Шмат хрушчоў – лета будзе сухое.

Sputnik, 12 траўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/95/74061
Текущая дата: 26.11.2024