Белорусский портал в Казахстане

Піліпаўка



З 28-го лістапада пачынаецца строгі пост. З гэтага дня сілкаванне складаецца галоўным чынам з гародніны і хлеба з алеем. З Піліпавак пачынаюцца вячоркі: жанчыны збіраюцца самаробнічаць, гутарыць і спяваць. Вельмі дарэчы тут апыняецца дапамога Піліпаўкі ці Шасціручкі.

Піліпаўка падобная на Дзесяціручку, але статутам вышэй. Гэта не Піліпаўка-Шасціручка (абрадная лялька)проста спорная памагатая, гэта гаспадыня аканомка, майстрыха. Яна прыглядае, каб у хаце былі чысціня й парадак, выгода і лад, а таксама беражэ ад стомленасці гаспадыню, дапамагаючы ёй спраўляцца са мноствам спраў. А каб майстэрства яе было прыбытковым, на пояс ёй вешаюць мяшэчак, ў які кладуць збожжа, семечку й манетку.

Перад Піліпаўкай заканчваліся вяселлі:

Была восень, цяпер зіма
Былі хлопцы, цяпер няма


Пачынаўся шасцітыднёвы перадкалядны пост. Да 6 студзеня ня елі скаромнага, не рабілі вяселляў.

Дзяўчынкі хадзілі на вячоркі, спявалі:

Пойдзем, дзевачкі, у начлежачкі.
Возмем, дзевачкі, паўтары мычачкі ,
Напрадзем, дзевачкі, паўтары цэвачкі
Аснуём, дзевачкі, паўтары губачкі.
Пойдзем, дзевачкі, на сяло бёрда шукаць.
Усё сяло абышлі, бёрда не знайшлі.
Будзем, дзевачкі,  ў прасла кросны снаваць,
Будзем, дзевачкі, у тын кросны ткаць.


Лічылася, што на Піліпаўку збіралася "воўчае вяселле": "Як Піліпаўка настала, то ваўкі ідуць гайною"

Скарыставана старонка livejournal


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/1026
Текущая дата: 15.11.2024