Белорусский портал в Казахстане

Дзявочая гара



Даўно-даўно, гэта яшчэ нават не пры маёй памяці, тут, у Мсціславе, на Замкавай гары, жыў адзін багаты пан.   

Кажуць старыя, што працавалі ў яго толькі адны маладыя дзяўчаты. Такая ўжо была яго воля. Дзяўчаты працавалі ад відна да відна.

Аднойчы он загадаў ім нанасіць з рэчкі Вяхры пяску на цэлую гару.

Шмат гадоў працавалі дзяўчаты, усё насілі пясок. Многія з іх загінулі, але гару ўсё ж насыпалі.

Называецца яна з тых пор Дзявочай гарой.                       

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/1068
Текущая дата: 24.04.2024