Белорусский портал в Казахстане

Мамчына горка



Як ішлі, можа, бачылі горку, на якой расце колькі дрэў? Яна ў нас завецца Мамчына горка. Назва гэтая паходзіць вось ад чаго.

Расказваюць, што даўней у замку пан жыў, багаты дужа быў. Жыхары нашай вёскі працавалі на яго. У пана была служанка, якая мела дужа прыгожага сына. I вось служанчын сын моцна пакахаў панскую дачку, а яна пакахала яго. Але пан забараніў ім жаніцца, і закаханыя ўцяклі невядома куды. За гэта пан загадаў пакараць служанку: закапаць жывую ў зямлю на гэтай горцы. Адсюль і назва — Мамчына горка.

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/1069
Текущая дата: 29.03.2024