Белорусский портал в Казахстане

Калі агорне смутак глыбокі...



Калі агорне смутак глыбокі,
Я тады еду ў край сінявокі,
Там, дзе лугі, і лясы, і паляны,
Там, дзе жыццёвыя гояцца раны.

Тут у прыволлі, у цёплым зацішшы
Нарач на хвалях мяне закалыша,
Песняй птушынай сосны зазвоняць,
Добрыя людзі смутак разгоняць.

Тут адпачну я душою і целам,
Тут я ўбачу, як жыта паспела,
Тут я пачую, як травы шапочуць,
Сэрца нічога больш не захоча.

Сэрца застанецца толькі з табою,
Возера Нарач, месца святое…

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/1145
Текущая дата: 02.05.2024