Алена Дзядзюля (Звязда) 25 сакавіка 2011
Што ў нас ёсць свайго, што мы можам паказаць свету? Моду, музыку, сваю адметную культуру? Усё тое, што ліецца з нашых тэлевізараў і радыёпрыёмнікаў, што носіцца на вуліцы, чым мы карыстаемся штодзень — гэта ў многім адпаведнікі не нашай культуры, не нашага жыцця.
Нават турыстам мы прапануем не нешта беларускае, а тыповы прадукт з домікаў з цыліндраванай драўніны і стандартны пакет паслуг, мы нават нашы традыцыі падпарадкоўваем замежным, ля сваіх святых мясцін здзяйсняем не беларускія загадкавыя абрады, а па-замежнаму завязваем на дрэвах стужачкі (як, напрыклад, ля крынічкі, што недалёка ад гары Маяк, на Браслаўшчыне).
Няўжо мы свету будзем цікавыя гэтым сваім перайманнем чужых традыцый, чужога ладу жыцця, чужога мыслення? Ды што свету. Як нам самім разабрацца, хто мы такія?
Нават сваю беларускасць мы ў многім штучна малюем. Што такое свядомы беларус? Чалавек, які раптам (?) усвядоміў (?) сваю нацыянальнасць? А што — нас да таго не было? Ці няма? Няма ні беларускага светапогляду, ні характару, ні духу? Амаль не чутно мовы, няма нацыянальнай ідэі, забываюцца традыцыі...
Але мы ёсць. Раптам натыкаешся на нейкага чалавека, на нечую думку, нечую справу — і разумееш: вось яна Беларусь. Адметная, непазнаная, багатая. І гэта зусім не ўкладаецца ў сціплую фармулёўку — талерантная і памяркоўная нацыя. Мы проста не крычым пра сябе, як напрыклад, іншыя народы з гонарам заяўляюць, што яны — Лепшыя. А мы толькі чамусьці сціпла даказваем, што мы — не горшыя. Альбо маўчым. Таму што нам і не трэба нічога крычаць і даказваць. Можа, у гэтай сціпласці і ёсць рысы Беларусі? Мы нікому не збіраемся нічога навязваць, мы не заваёўнікі, мы — народ, які жыў на сваёй зямлі, які ніколі не нападаў, а толькі бараніўся. Які, нягледзячы на тое, што праз нашу зямлю пракацілася столькі войнаў, так і не быў скораным, але, стомленаму бясконцымі бітвамі, яму проста няма калі было ўпівацца сваёй свабодай, мы маглі толькі сціпла выдыхнуць, што мы нікому нічога не вінныя.
Нам не трэба нічога прыдумляць, варта проста выцягваць на паверхню тыя ідэі, якія зараджаюць, якія хочацца падтрымаць, распавядаць пра людзей, каму неабыякавы лёс нашай краіны, хто здольны адшукваць здабыткі нашых продкаў, што патанаюць у мінулым, адраджаць старыя традыцыі, шанаваць, ганарыцца імі. Проста неяк інтуітыўна адчуваць Беларусь, жыць з ёй у сэрцы.
Гэта мае думкі. Можа, у вас яны іншыя. Таму і прапаную вам такую ідэю: шукаць Беларусь разам. Можа, вы ведаеце людзей, распавядаючы пра якіх, можна паказаць — вось яна, наша зямля, наш свет, наш настрой.
______________________
Я еду ў Беларусь!
Дакладней, у "Alba Ruthenіa" — гэта на лацінскай мове назва нашай зямлі, узятая са старажытных крыніц. І менавіта так называецца сядзіба ў вёсцы Біскупцы Лідскага раёна. Завітаць сюды мне параіў знаёмы, які аб`ехаў ужо не адзін дзясятак сучасных сядзіб, але, па яго словах, такой цудоўнай і такой беларускай яшчэ не сустракаў. І справа не толькі ў тым, што тут гатуюць нацыянальныя стравы і беларускамоўны гаспадар збірае рарытэтныя рэчы. Справа ў атмасферы. Людзі, якія выпадкова наведваюцца сюды, абавязкова вяртаюцца. Прычым, як яны распавядаюць самі, едуць сюды "за беларускім каларытам".
Вось я ў Альбарутэніі. Хата пад даўніну (драўляныя сталы ды лаўкі, фіранкі на акенцах, старыя фотаздымкі на сценах, гліняны посуд, рэчы з вясковых куфраў, абраз у куце), трэск дроў у каміне, які, дарэчы, Аляксандр зрабіў з ляжанкай (кажа, што часам госці ці не сварацца, каб на ім паляжаць), гарбата з мясцовых зёлак, пах смажанай каўбасы. Простыя рэчы. І простая размова з гаспадаром, няспешная, шчырая. І міжволі ловіш сябе на думцы, што не адчуваеш сябе тут у гасцях... Чаму?
Сёння ў Альбарутэніі свята — вялікая кампанія адзначае юбілей, запрошаны музыкі. А яшчэ падцягваюцца людзі, якія знарок прыехалі паглядзець на сядзібны фэст, што ладзіцца, як і належыць, з беларускімі песнямі і танцамі.
У вачах гасцей лаўлю захапленне, як быццам толькі тут людзі адкрылі для сябе (ці ў сабе?) тое, чаго так праглі. Тут яны адчуваюць сябе беларусамі. Назіраю за гасцямі, чую, як некаторыя пераходзяць на беларускую мову...
— Гэта што, — гаворыць гаспадар Аляксандр Бартосік, які запраўляе ў сядзібе разам з жонкай Юляй. — У мяне і расіяне, як пару дзён пажывуць, і тыя спрабуюць штось па-беларуску казаць... Я ж з імі за сталом пагутару, і ў лазні, і раскажу чаго. Вы б бачылі, якая часам рэакцыя цікавая ў тых жа масквічоў на ўсё: на прывітанне наша, на мову, на побыт, ежу. Ім гэта падабаецца. А з далёкага замежжа людзі дык наогул да ўсяго асабліва ставяцца.
Убачаць сена — будуць стаяць, мацаць. Неяк у нас немец ручны млын убачыў, захацеў сабе мукі намалоць на булку. І намалоў, і хлеб, з той мукі спечаны, дадому павёз... Напэўна, добра, што мы тут ёсць: людзі едуць, дзякуюць. Напрыклад, з Мінска прыязджаюць людзі, спачатку сядзяць у гальштуках, такія важныя, а пасля раскрываюцца. Усё гэта шалупінне злазіць з чалавека. Кожны гатовы душу раскрыць. Хтось узгадвае пахі, як быццам з мінулага, і лаўкі тут ім здаюцца, як у матчынай хаце... І гэта аснова... На Новы год тут сямейная пара была, жонка мужу і кажа: "От добра, што ты мяне ў рэстаран у Мінску не пусціў, як жа на вёсцы добра адпачылі".
Сядзіба ці лазня напракат?
— Неяк тут былі людзі, нашы, са Случчыны. Сядзім увечары за сталом, размаўляем і бачу, што нічога яны пра Беларусь не ведаюць. Вось і думаю, чаму б не распавядаць людзям пра нашу краіну. І так караценечка на гадзіну-паўтары, распавёў, што за дужая і заможная была наша зямля і чым мы можам ганарыцца (вунь у мяне і карты ёсць Вялікага Княства Літоўскага, мне і музейшчыкі дапамагаюць інфармацыяй). Людзі сядзелі, глядзелі, ужо і цікавіўся, ці падаваць на стол, а яны: "Раскажыце нам яшчэ".
Ехалі адсюль быццам іншымі, — распавядае Аляксандр. — Мы заўсёды з людзьмі маем размову. Ім цікава і пра Княства Літоўскае паслухаць, і пра гісторыю нашых мясцін. Настаўніка ці навукоўца не паставіш жа, каб яны ўсім распавядалі пра нашу гісторыю, а дзе, як не ў беларускіх сядзібах, людзі маглі б пра гэта даведвацца? Вось мне і хочацца, каб і іншыя сядзібы так працавалі. Прыедуць туды людзі, памацаюць нешта старое — добра, а як паслухаюць — дык і яшчэ лепш. Трэба ім і нешта паглядзець, патанцаваць, чамусьці навучыцца, на конях пакатацца, паесці стравы мясцовыя. Вось мы гатуем беларускую ежу, і настолькі гэта смачна, што людзі з`ядаюць усё. У нас няма меню — глядзім на людзей і самі вырашаем, чым іх частаваць. Гэта можа быць гарохавы суп ці грыбны, халаднік ці флячкі, камякі (тоўчаная бульба з салам і цыбуляй), зразы, яйкі фаршыраваныя грыбамі, каўбаса, пальцам пханая, бліны, дранікі, вяндліна, капуста квашаная, наліўкі па рэцэптах беларускіх...
Аляксандр працаваў за мяжой, ствараючы там праекты этнічных баз адпачынку. Два гады таму Бартосікі, едучы дамоў на Лідчыну, з сумам адзначылі, што па дарозе, акрамя нейкіх жалезных будак, абабітых шалёўкай з надпісам "кавярня", нічога няма:
— Не сустрэлі такіх мясцін, каб можна было ахнуць, затрымацца, каб нешта паглядзець, даведацца ды і проста пад`есці. Зайшлі ў адну прыдарожную кавярню, і нам прапануюць "хот-догі": кабета сасіску на звычайны хлеб паклала, кетчупам пырскнула. Вось ён, сэрвіс. І так крыўдна стала. І захацелася зрабіць нешта сапраўды беларускае. Вось набылі ў бабкі старую хату — і пачалі даводзіць яе да ладу, каб прыгожа было і ўтульна.
Каб зрабіць сядзібу, на думку Аляксандра, мала толькі жадання, натхнення. Ён кажа, што ёсць нейкі генетычны розум, і трэба рабіць так, як было раней. Можа, таму ў "Альбарутэніі" госці адчуваюць сябе, як дома?
— Хаджу па турыстычных выставах, гляджу па тэлевізары і ў інтэрнэце, якія ёсць прапановы агратурызму. Вялікія цагляныя(!) дамы з тым, што па-еўрапейску называецца рамонт, а ў нас еўрарамонт, масіўныя дарагія ложкі, італьянскія шторы і гэтак далей. Калі хочаце вы паказаць Беларусь, навошта тэлевізары ў пакоі заносіць?! Людзі спалі ў пакоі, а не ляжалі перад тэлевізарам, — заўважае Аляксандр. — Збіраецеся рабіць сельскі турызм — хоць які падручнік пачытайце, паглядзіце, як гэта павінна выглядаць. А не тое, што кола на сцяну павесілі, журавель паставілі ці яшчэ нечага штучнага навыдумлялі, што людзі смяяцца будуць. Як можна гэтым займацца без прафесійнага ці хаця б чалавечага падыходу?! Гэта ж здрада ўсёй ідэі са стварэннем вясковага турызму. Трэба прапаноўваць Беларусь, а не "бытавыя паслугі": заедзе турыст у такую сядзібу, і шансаў, што ён пасля яшчэ некуды паедзе ў беларускія сядзібы, мала.
Але гэта толькі адна праблема, на думку гаспадара "Альбарутэніі", ёсць і яшчэ другая, не менш істотная:
— Адпачынак у сядзібах каштуе 250-300 тысяч на суткі. Гаспадары бяруць грошы і з`язджаюць. І чалавек, што зняў дом, можа рабіць там, што захоча. І чаго толькі ў гэтых сядзібах не бывае. Напрыклад, тут у адной з сядзіб пасля лазні "госці" голымі на страху лезлі і танцавалі з бутэлькай гарэлкі. Гэта ж страшна. І крыўдна, што гэта адбываецца і з маладымі людзьмі, якім па 17-20, якія толькі пачынаюць хадзіць у лазні: так псуецца густ адпачынку, распаўсюджваецца п`янства. А калі б сядзібы былі сапраўды сядзібамі, а не хатай ці лазняй напракат, гэта ж якая карысць была б. Калі б былі ў нас аднадумцы, што гэтак жа будуць ставіцца, паказваць, як адпачываць культурна, мы б значна зменшылі колькасць дурных людзей.
З сядзіб людзі павінны ехаць з адчуваннем, што адпачылі. А не так, што пасля бурнай ночы ўстаюць і не памятаюць, колькі выпілі і што рабілі. Пераадолець такі стэрэатып "адпачынку" вельмі складана, але магчыма. Напрыклад, у нас хочуць заказаць лазню. Але мы да гэтага ставімся строга, у нашай лазні не дазваляем нічога піць, акрамя гарбаты. Вучым, як трэба парыцца (многія людзі, што прыязджаюць, ніколі нармальна не мыліся ў лазнях, а знаходзіліся: зубамі раздзяруць пакет маянэзу, на хлеб наліюць, гарэлку півам зап`юць — і давай парыцца. Гэта ж стрэс да арганізма!). У нас жа лазня — каб парыцца, а за стол просім у хату. Калі людзі хочуць — могуць і музыкі быць (працуем з мясцовымі, напрыклад, з Лідскага раёна прыязджае вельмі цікавы фальклорны калектыў — цымбалы, дудка, баян, скрыпка). І людзі, што ў нас пабывалі, пабачылі, што можна адпачываць і па-іншаму: пагутарыць, а мо і паплакаць, напрыклад, ад добрай песні, можна і патанцаваць, і павесяліцца. Яны вяртаюцца. Некаторыя менш чым за год у нас ужо разоў па пяць былі.
"І мужык з мужыком танчыць будзе!"
— Неяк у нас адна фірма спраўляла 20-годдзе. Дырэктар прыехаў і кажа, што хоча, каб свята ладзілася па-беларуску, але бачу ў яго вачах недавер, ці зможам мы тут для іх што зрабіць, ці справімся з кампаніяй у 30 чалавек (сужэнцам рыхтавацца да такіх гасцей дапамагаюць родныя. — Аўт.). Кажуць, што ім трэба дзве скрыні гарэлкі і піва. А я іх запэўніваю, што піва наогул не спатрэбіцца, а гарэлкі на ўсіх хопіць і дзесяці бутэлек, і так ім будзе весела, што мужык з мужыком танчыць будуць. Гляджу: мой суразмоўца не верыць, усміхаецца... Мы наладзілі для іх конкурсы, пакаталі на санях, у пейнтбол яны пагулялі, у лазню схадзілі. Селі нашы госці за стол, прыехалі музыкі — і пачалося.
І бачу: дырэктар фірмы, калі дзевак не хапіла на танцы, за свайго намесніка — і ў скокі. На наступны дзень тэлефанаваў, пытаўся, колькі выпілі і дзівіўся, што ўсяго 9 з паловай бутэлек. І людзі паехалі адсюль вясёлыя, а як раз`ехаліся па дамах, расказвалі, што адразу ўсе і паснулі. Таму што тут выклаліся, адпачылі... А каб тут была проста лазня напракат з селядцамі ды лупінамі ад апельсінаў, які б быў адпачынак — напіліся, паціскаліся, паламалі што-небудзь, як заўсёды сумна... Спачатку людзі не вераць, што можна адпачываць культурна, але як паспрабуюць, дык ім і яшчэ хочацца. Паверце: людзі прагнуць культуры.
Густ адпачынку
Ідзем у двор. Сенавал, хлеўчыкі з парсюкамі і асламі. Тут жыве і дзесьці каля ста птушак, прычым акрамя кур і качак тут можна пабачыць фазанаў і паўліна. Кажуць, дзяцей адсюль улетку было не выцягнуць.
Тут можна пакатацца на конях альбо на санях, гаспадар рэстаўруе старыя брычкі і старыя аўтамабілі, ёсць нават мабільная палявая кухня. Прычым усё гэта задзейнічана.
Ёсць і яшчэ сучасная забава для турыстаў — пейнтбол. Людзей разбіваюць на дзве каманды, развозяць у розныя месцы ў лесе. Уключаецца музыка ваенных часоў...
— Самыя лепшыя ваяры — гэта кабеты, — запэўніваюць у Альбарутэніі. — Вой, як тут у мароз у 12 градусаў дзяўчаткі па снезе поўзалі, змагаліся да перамогі... Пасля кожнай такой гульні гамонкі на некалькі гадзін, а тут лазня гатовая. У нас можна і рыбу палавіць (схадзіць на Нёман або тут — мы выкапалі сажалку і рыбу запусцілі). Тут вэндзім сала, людзям цікава на гэта паглядзець, абсталёўваем гульнявы пакой, вось сад вялікі пасадзілі. Экскурсіі гатовы ладзіць. Напрыклад, уздоўж Нёмана хочам зрабіць турыстычны маршрут. Тут ёсць доты з часоў Першай сусветнай вайны, можна і да іх вадзіць, і па касцёлах нашых павазіць.
Зарабіць ці не страціць?
— Нешта адметнае стараемся зрабіць. Не ўкладзеш новую ідэю — зімой не будзе людзей, — упэўнены Аляксандр. Ёсць у мяне задумка зрабіць этнічную хату, дзе людзі змогуць пажыць па-сялянску, ежу сабе з печы ў чыгунках выцягваць, за кроснамі пасядзець. Ці можна было б цэлую вёску зрабіць, папрывозіць хаты старыя, адметныя. Былі б толькі сродкі і ўпэўненасць, што гэта будзе запатрабаванае. Як мне будзе добра, і я буду глядзець, што ёсць прыбытак, дык можна яшчэ нешта зрабіць, каб больш людзей прыязджала. А пакуль ад такога бізнэсу больш клопату, чым прыбытку. Але я шкадую толькі аб адным, што так позна, у 44 гады за гэта ўзяўся. І хачу рабіць менавіта беларускі адпачынак, і ў мяне задума ёсць сабраць тут разам людзей, можа, на які фэст, якія дбаюць пра Беларусь, вывучаюць яе традыцыі, фальклор. Каб людзі даведаліся адзін пра аднаго, думкамі абмяняліся.
Найлепшай дапамогай улады, на думку гаспадара Альбарутэніі, магла б быць арганізацыя турыстычных плыняў, інфармаванне. А не ў крэдытах сакрэт развіцця сядзіб.
— На мой погляд, крэдыт наогул справа рызыкоўная ў такім бізнэсе, яшчэ паспрабуй яго вярні. Сёння, можа, ёсць людзі, а потым іх тыдзень або месяц няма, — упэўнены Аляксандр. — І яшчэ ў маёй працоўнай кніжцы няма ніякай адзнакі, што я працую ў агратурызме. І як гэта можна было прапусціць у законе, што людзі, што цалкам аддаюцца такой справе, беспрацоўныя?
Хаця, каб сядзіба сапраўды дзейнічала, жыла, гаспадар павінен тут знаходзіцца пастаянна і нешта рабіць — гаспадарку весці, тую ж скаціну карміць. Многія ж сядзібы насамрэч не займаюцца турызмам, а здаюць лазні за 300 тысяч на суткі. А гэта пачатак і канец вясковага турызму.
Закрануў Аляксандр і яшчэ адну праблему, звязаную з развіццём вясковага турызму. Так, часам яму тэлефануюць турыстычныя агенцтвы, якія ладзяць туры для маскоўскіх турыстаў: маўляў, прытуліце на 4 гадзіны маскоўскіх турыстаў і пачастуйце іх з "беларускім каларытам" за... 7 тысяч.
— Уявіце згаладалых турыстаў пасля аквапарку і экскурсій па Гродне і Лідзе. Каб прыняць і заняць іх на чатыры гадзіны, мне трэба папрацаваць не адзін дзень (ежы нагатаваць, у доме напаліць, лазню падрыхтаваць і гэтак далей)... І чаму ж рабіць такія неспадзяванкі? Турагенцтвы думаюць, як зарабіць на турысце, а сядзібы — як не страціць. А мы ж маглі б працаваць разам і ад гэтага толькі б усе выйгравалі, у тым ліку і турысты. Так і кажу прадстаўнікам такіх агенцтваў: разлічвайце на нас, прывозьце турыстаў у сядзібы, хіба людзі гасцініц у Лідзе ці яшчэ дзе за 160 тысяч не бачылі. Рабіце Беларусь, твар беларускі. Тады наша праца будзе ў сто разоў каштоўней...
Алена Дзядзюля, Лідскі раён
Звязда

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/1225
Текущая дата: 26.12.2024