Культ мядзведзя сярод беларусаў
Мядзведзь карыстаўся асаблівай пашанай сярод усходніх славян.
З аднаго боку, моцная жывёла выклікала захапленне; з другога — здольнасць хадзіць на задніх лапах правакавала параўнанне яго з чалавекам і надзяляла незвычайнай, магічнай сілай. У паданнях мядзведзь і чалавек лічыліся сваякамі, продкі нашы верылі, што некалі ў мядзведзя быў ператвораны чалавек: яго лапы — як чалавечыя рукі; ён ходзіць на дзвюх нагах, мыецца, любіць мёд і гарэлку, клапоціцца аб сваіх дзецях, разумее чалавечую мову і нават смокча лапу, як дзіця. Між іншым тое, што мядзведзь смокча лапу, выклікана біялагічнай асаблівасцю гэтага звера: вясной скура з яго лап злазіць, а таму свярбіць і чэшацца. Каб аблегчыць працэс абнаўлення скуры, мядзведзь злізвае старую, каб хутчэй нарасла новая.
Яскравым сведчаннем таго, што мядзведзь некалі быў сакральным татэмным зверам, з’яўляецца беларуская вусна-паэтычная спадчына, а таксама некаторыя абрады. Пра тое, што ў глыбокай, яшчэ праславянскай даўніне мядзведзь быў татэмам, зверам-першапродкам, ад якога пачынаўся род чалавечы, сведчыць выключная па глыбіні архаічнага мыслення казка “Мядзведзь на ліпавай назе”.
Дзед пайшоў у лес і адсек зверу-божышчу лапу, тым самым парушыў правілы суіснавання чалавека з прыродным наваколлем. Звер-татэм робіць сабе ліпавую лапу і ідзе ў вёску адпомсціць чалавеку. Але з цягам часу чалавек становіцца вянцом прыроды і пачынае сваім розумам (хітрыкамі) перамагаць прыродную сілу звера.
У жывёльным эпасе беларусаў існуе шмат казак, у якіх адзін з цароў звяроў паўстае ўжо ў зусім іншым абліччы. Застаючыся галоўнай фігурай ляснога царства, ён падаецца запаволеным, няўклюдным, даверлівым, непаваротлівым, а часам і дурнем.
І ўсё ж нас у большай ступені цікавяць казкі, у якіх захаваліся архаічныя ўяўленні аб месцы звера ў міфалагічнай карціне свету і яго стасунках з людзьмі. Вельмі цікавыя звесткі для разумення вобраза мядзведзя падаюць чарадзейныя казкі і больш познія па паходжанні хрысціянізаваныя легенды.
Народная газета
2 красавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/1235
Текущая дата: 23.12.2024